Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата: 23 сентября 2022 в 13:56, Обновлено 24 сентября 2022 в 09:21
158 просмотров

З 19 па 23 верасня 2022 года ў краіне праходзіць Тыдзень роднай
мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

      Вараніноўская базавая школа далучылася да святкавання Тыдня роднай мовы, які прайшоў пад дэвізам: “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Праграма тыдня была цікавай і займальнай. Вучні розных класаў з захапленнем удзельнічалі ў гульні “Размаўляем па-беларуску”, віктарыне “Падарожжа па роднай зямлі”, у конкурсах эрудытаў “Знаўцы народных традыцый” і “Самы шчыры беларус”, турніры знаўцаў. Яны не толькі гаварылі па-беларуску, а і думалі, разважалі, тварылі.Напрыканцы святочнага тыдня адбылася гульня КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова.”Кожны з ўдзельнікаў імкнуўся стаць лепшым беларусазнаўцам ці знатаком роднай мовы.

    У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.
     3 легендаў і казак былых пакаленняў,
     3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
     3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
     3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
     3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
     I з гора, і з радасці, і з усяго
    Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
    Святыні народа, бяссмерця яго, -
   Ты выткана, дзіўная родная мова.
   М. Танк.
     Такія словы знайшоў для раскрыцця шматграннасці роднай беларускай мовы Максім Танк.
     Для многіх з нас, як і для паэта, беларуская мова - родная.

    У школе быў праведзены турнір знаўцаў.  Цiмафей Калядоў склаў  прыгожы верш пра родную мову. Iншыя вучнi адказвалi на пытаннi, згадвалi прыказкi, перакладалi з рускай мовы на беларускую.

   Скончылi  турнір, прысвечаны роднай мовы, радкамі з твора “10 запаведзяў” Віктара Шведа:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.